BGUT LOGOБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт харчовых і хімічных тэхналогій

Механічны
факультэт

Усіх, хто хоча прысвяціць сваё жыццё адной з самых неабходных людзям прафесій – інжынера-механіка, інжынера-праграміста і інжынера па аўтаматызацыі вытворчасцяў – запрашаем да нас. Усім іншагароднім студэнтам нашай ВНУ прадастаўляецца для пражывання інтэрнат.
Выпускнікі ж механічнага факультэта не «караскаюцца», а «бягуць» па службовай лесвіцы. Сярод іх ёсць вядомыя навукоўцы, генеральныя дырэктары і галоўныя інжынеры прадпрыемстваў харчовай прамысловасці, начальнікі вытворча-тэхнічных аддзелаў, вядучыя спецыялісты, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Жадаеце быць сярод іх? Тады - атрымліваем сертыфікаты цэнтралізаванага тэсціравання па матэматыцы, фізіцы, рускай (альбо беларускай) мове, і - на механічны факультэт БДУ. На механічным факультэце існуе 5 спецыяльнасцей:
1.Машыны і апараты харчовых вытворчасцей
2.Аўтаматызацыя тэхналагічных працэсаў і вытворчасцей
3.Прыродаахоўная дзейнасць (экалагічны маніторынг)
4.Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі (харчовая прамысловасць)
5.Нізкатэмпературная тэхніка

Інжынерна-эканамічны
факультэт

На iнжынерна-эканамічным факультэце працуе 50 выкладчыкаў, у тым ліку 2 доктары навук і 16 кандыдатаў навук, многія з якіх - выпускнікі нашага ўніверсітэта. Першы выпуск студэнтаў факультэта адбыўся ў 2000 годзе. З таго часу больш за 2000 чалавек атрымалі дыпломы аб вышэйшай адукацыі. На iнжынерна-эканамічным факультэце навучаецца больш за 500 студэнтаў. Маладыя людзі, якія прыехалі з розных куткоў нашай краіны, а таксама з краін блізкага і далёкага замежжа, атрымліваюць вышэйшую эканамічную адукацыю па 4 спецыяльнасцях:
1.Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт у прамысловасці
2.Таваразнаўства і экспертыза харчовых тавараў
3.Эканоміка і арганізацыя вытворчасці (харчовая прамысловасць)
4.Упраўленне інавацыйнымі праектамі прамысловых прадпрыемстваў

Тэхналагічны
факультэт

На факультэце штогод навучаецца 417 студэнтаў. Навучанне студэнтаў вядуць вопытныя высокакваліфікаваныя спецыялісты. З 45 выкладчыкаў факультэта 18 маюць вучоныя ступені і званні, у т.л. доктар навук, 17 кандыдатаў навук.
КІМ ВЫ СТАНЕЦЕ?
На факультэце вядзецца падрыхтоўка інжынераў-тэхнолагаў па спецыяльнасці "Тэхналогія захоўвання і перапрацоўкі харчовай расліннай сыравіны" наступных спецыялізацых:
1.Тэхналогія мукамольнай, крупянай, камбікормавай вытворчасці
2.Тэхналогія хлебапякарнай, макароннай, кандытарскай вытворчасці і харчаканцэнтратаў
3.Тэхналогія харчовых прадуктаў працяглага захоўвання
4.Тэхналогія брадзільных вытворчасцей і вінаробства.

Хіміка-тэхналагічны
факультэт

Хіміка-тэхналагічны факультэт з'яўляецца найстарэйшым факультэтам нашага ўніверсітэта, на базе якога вырас Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт харчовых і хімічных тэхналогій (раней МДУХ). Калектыў факультэта, захоўваючы традыцыі, ажыццяўляе падрыхтоўку спецыялістаў з прымяненнем новых тэхналогій і абсталявання, актыўна ўкараняе сучасныя адукацыйныя тэхналогіі. Факультэт рыхтуе спецыялістаў для сферы грамадскага харчавання, харчовай (мясной, малочнай) і хімічнай прамысловасці.