Іх імёны вымаўляюцца заўсёды разам. Гэтыя пісьменнікі ўславілі сваю Бацькаўшчыну, сцвердзілі сілу і моц беларускага слова, аддалі народу свой талент, душу і сэрца. Духоўны запавет, які пакінулі вялікія песняры сваім нашчадкам – шанаваць, берагчы спадчыну, быць сапраўднымі патрыётамі, любіць сваю Радзіму!
З гэтай нагоды на абанеменце старэйшых курсаў (ауд. 106) зроблена кніжная выстава «Ў сузор’і геніяў…», накіраваная на папулярызацыю класікаў беларускай літаратуры, раскрыццю іх творчай дзейнасці і фактаграфічных звестак з жыцця.