Дзень беларускага пісьменства

пт, 02/09/2022

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 г. № 157 "Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь" Дзень беларускага пісьменства штогод адзначаецца ў нашай краіне ў першую нядзелю верасня. XXIX Дзень беларускага пісьменства адбудзецца 3 4 верасня 2022 года ў г. Добрушы Гомельскай вобласці, які вядомы з XVI стагоддзя. Тут былі заснаваны першыя ў Беларусі папяровая фабрыка (1870) і фарфоравы завод. Добрушскі раён падарыў свету аднаго з самых вядомых класікаў беларускай літаратуры ХХ стагоддзя – Івана Пятровіча Шамякіна. У канцэпцыю свята закладзены асноўныя тэмы, духоўны стрыжань свята – Год гістарычнай памяці, беларуская пісьменнасць, гісторыка-культурная і духоўная спадчына Добрушчыны, юбілеі класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа. Чытальная зала (ауд. 301) запрашае наведаць выставу і азнаёміцца з прадстаўленай літаратурай.

Яндекс.Метрика