І зорка гарыць, і не вяне вянок…

чт, 02/12/2021

У чытальнай зале малодшых курсаў (ауд. 301) зроблена кніжная выстава «І зорка гарыць, і не вяне вянок…», прысвечаная 130-годдзю з дня нараджэння аднаго са стваральнікаў нацыянальнай мастацкай літаратуры, паэта, празаіка, гісторыка літаратуры і літаратурнага крытыка, публіцыста, перакладчыка М. Багдановіча. Максім Багдановіч пражыў толькі 25 гадоў, але ўжо прайшло амаль стагоддзе, а яго рамантычны вобраз і незабыўныя творы, як і раней, кранаюць людзей да глыбіні душы. Яго творчая спадчына – творы на беларускай, рускай, украінскай мовах. У 2000 годзе зборнік паэтычных твораў «Вянок» стаў пераможцам у праекце «100 беларускіх кніг XX стагоддзя», а аўтар – лепшым паэтам. 100-годдзе з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры было адзначана ў каляндарным спісе ЮНЕСКА «Гадавіны выдатных асоб і падзей» на 1991 г.

Запрашаем наведаць выставу і азнаеміцца з літаратурай.

Яндекс.Метрика