Сустрэча на ўсе 100

пн, 03/10/2022

23 верасня 2022 года ў чытальнай зале БДУТ у рамках Тыдня роднай мовы супрацоўнікамі бібліятэкі была арганізавана сустрэча студэнтаў 1 курса хіміка-тэхналагічнага факультэта з настаўніцай беларускай мовы і літаратуры, паэткай, членам літаратурнага аб’яднання “Ветэран” (кіраўнік В.Д. Малышева) Сазонавай Кацярынай Елісееўнай.

Загадчык сектара гуманітарнай працы бібліятэкі, паэтка Галіна Іванова прачытала верш пра восень і прадставіла аўдыторыі настаўніцу Кацярыну Елісееўну, якая пачала дыялог з моладзю з загадак на роднай мове. Знайшліся студэнты якія добра ведаюць беларускую мову і хутка адгадалі.

К.Е.Сазонава нарадзілася 10 кастрычніка 1943 года ў вёсцы Ляцягі Слаўгарадскага раёна Магілеўскай вобласці. Дзесяць класаў сярэдняй школы скончыла з залатым медалём, паступіла на філалагічны факультэт Магілеўскага педінстытута, які скончыла ў 1965 годзе. У складзе студэнцкага будаўнічага атрада летам 1964 года працавала на цаліне ў паселку Вяцёлкі ў Казахстане. Працавала настаўнікам. За 18 гадоў работы ў ліцэі №1 (педагагічны стаж 42 гады) г. Магілева выдала метадычны дапаможнік “Радасць тварыць” з вопыту работы з таленавітамі вучнямі. Прымала ўдзел у гарадскім конкурсе “Настаўнік года”, адзначана Дыпломам 2-ой ступені. У 2000 годзе стала лаўрэатам спецыяльнай прэміі Магілёўскага аблвыканкама “Чалавек года Магілеўшчыны” ў намінацыі “Псіхалогія і педагогіка адоранасці”. За удзел у мастацкай самадзейнасці ўзнагароджана значком Усесаюзнага цэнтральнага савета прафесіянальных саюзаў. К.Е. Сазонава з’яўляецца членам літаратурнага аб’яднання “Ветэран”. Яе вершы друкуюцца ў Магілеўскіх гарадскіх газетах “Чацвер”, “Брама”, былі змешчаны ў альманаху “Счастье жить”. Аўтар зборніка “Добры настрой”.

Кацярыны Елісееўна на творчай сустрэчы рассказала моладзі пра падарожжы на байдарках у Карэліі, паходы, валуны, скалы і тэатр на беларускай мове, якім яна кіравала ў Ліцее. Дзе вучні без шпаргалак гулялі ролі на беларускай мове, ведалі класікаў і вершы на памяць. Па некалькі гадзін маглі выступаць на сцэне і не баяліся выступаць публічна. Прачытала Кацярыны Елісееўна лепшыя вершы вучняў пра каханне, карункі, сосны, галінкі, паляны, суніцы, лясных звяроў, пра Князя і Лань.

Паказала Кацярына Елісееўна з архіва фотаздымкі вучняў ў беларускіх касцюмах, таксама настаўніца вучыла іх танцаваць польку і беларускія танцы.

Пасля студэнты БДУТ засталіся задаволеныя, выказалі словы падзякі Кацярыне Елісееўне.

Загадчыца бібліятэкі І.М. Сівянкова ўручыла Кацярыне Елісееўне зборнік вершаў і прозы універсітэцкага літаратурнага аб’яднання “У прамяністай далі” і восеньскія кветкі.

На сустрэчы можна было пазнаёміцца з кніжнымі выставамі:Сэрцам роднага слова краніся”, “Жывое слова беларускае”.

 

 

 

 

Яндекс.Метрика