Январские выставки

вт, 05/01/2021

У чытальнай зале малодшых курсаў (ауд. 301) дзейнічае кніжная выстава «Я. Карскі – заснавальнік беларускага навуковага мовазнаўства, этнограф, фалькларыст»: да 160-годдзя з дня нараджэння. Сярод прадстаўленых матэрыялаў біяграфічны нарыс вучонага і яго самая знакамітая праца — трохтомнае выданне «Беларусы», якое складаецца з сямі частак і налічвае больш за 1300 старонак. Яе называюць энцыклапедыяй беларусазнаўства, найвышэйшым дасягненнем еўрапейскай славістыкі канца XIX — пачатку XX стагоддзя.

Абанемент старэйшых курсаў (ауд. 106) запрашае наведаць кніжныя выставы «Чалавек вялікага таленту»: да 100-годдзя з дня нараджэння І. Шамякіна і «Беларускі байкапісец»: да 125- годдзя з дня нараджэння К. Крапівы. На выставах прадстаўлены вядомыя творы беларускіх пісьменнікаў.

Выстава «Я. Карскі – заснавальнік беларускага навуковага мовазнаўства, этнограф, фалькларыст»

Выстава "Чалавек вялікага таленту"

 

Яндекс.Метрика