Адкрыццё выставы “Беларусь у Вялікай вайне 1914 – 1918 гг.”

пн, 23/10/2017

17 кастрычніка 2017 г. у нашым універсітэце адбылося адкрыццё выставы “Беларусь у Вялікай вайне 1914 – 1918 гг.”, якая была арганізавана кафедрай гуманітарных дысцыплін разам з РГА “Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры”.
На адкрыцці (вядучы – дацэнт І.А. Пушкін) прысутнічалі першы прарэктар універсітэта А.С. Носікаў, загадчык кафедры д.сац.н., прафесар Ю.М. Бубнаў, старшыня РГА “Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры” А.У. Астаповіч (Мінск), выкладчыкі і студэнты Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання, прадстаўнікі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А. Куляшова.
Прэзентаваў выставу прысутным старшыня абласной рады РГА “Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры” У.Л. Краўчанка.
Выстава будзе працаваць ва ўніверсітэце да сярэдзіны лістапада 2017 г.

Яндекс.Метрика