Дапамога патрэбна кожнаму

ср, 11/01/2017

Кафедра бухгалтарскага ўліку, аналізу і аўдыту выказвае шчырую падзяку сваім супрацоўнікам, а таксама дэканату Эканамічнага факультэта, Інстытуту павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў, Сектару па рабоце з замежнымі грамадзянамі, вучэбнаму аддзелу за дапамогу ў зборы сродкаў для жывёл у пункце часовага ўтрымання САП. 

Сябры, на сабраныя грошы мы набылі вялікі пакет корму. Сабакі былі вельмі задаволены, і таксама Вам шчыра дзякуюць. 

Хацелася б, каб гэты Ваш учынак стаў прыкладам і для астатніх. Не заставайцеся ніколі ўбаку, дапамагайце і далей.