Прэзентацыя манаграфіі ў Праге (Чэхія)

вт, 08/05/2018

Прэзентацыя манаграфіі ў Праге (Чэхія)

26 красавіка 2018 года ў Праге (Чэхія) адбылася прэзентацыя манаграфіі кандыдата гістарычных навук, дацэнта, дактаранта Інстытута гісторыі НАН Беларусі, дацэнта кафедры гуманітарных дысцыплін Пушкіна Ігара Аляксандравіча : Агееў, А.Р. Фарміраванне і дзейнасць Магілёўскага Беларускага Камітэта (1917–1918): манаграфія / А.Р. Агееў, І.А. Пушкін. – Магілёў : МДУ імя А. А. Куляшова, 2017. – 292 с.

Прэзентацыя адбылася ў Доме нацыянальных меншасцяў у Празе і была арганізавана прадстаўнікамі беларускай дыяспары. У ёй прынялі ўдзел вучоныя, музейныя работнікі, грамадскія дзеячы з Чэхіі і Беларусі, хто цікавяцца гісторыяй станаўлення беларускай дзяржаўнасці.

Манаграфія, падрыхтаваная ў суаўтарстве з кандыдатам гістарычных навук, дацэнтам Агеевым Аляксандрам Рыгоравічам (МДУ імя А.А. Куляшова) прысвечана 100-годдзю стварэння Магілёўскага Беларускага Камітэта і абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. У выданні асвятляецца і аналізуецца стварэнне і дзейнасць Магілёўскага Беларускага Камітэта (1917–1918 гг.) у кантэксце працэсаў нацыянальнага самавызначэння беларусаў, фарміравання беларускай дзяржаўнасці і грамадзянскай супольнасці ў пачатку ХХ ст.

Супрацоўнікі газеты “Літаратура і мастацтва” рэдакцыі РВУ “Выдавецкі дом “Звязда” напрыканцы Года навукі (2017) адзначылі манаграфію ў спісе значных навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь, што сталі важкімі падарункамі для грамадства і назвалі яе самае смелае сёлетняе даследаванне”.

http://zviazda.by/be/news/20180103/1515003256-karysna-smela-infarmatyuna

Яндекс.Метрика