Далучайся да роднай мовы

пн, 20/02/2023

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны ЮНЕСКА 17 лістапада 1999 года дзеля захавання моў, якія апынуліся на парозе  знікнення — каб хоць у такі дзень на іх загаварылі, пра іх успомнілі.

Cёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. Зараз у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моваў. Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта.

Запрашаем наведаць чытальную залу малодшых курсаў (ауд. 301) і азнаеміцца з выставай «Роднай мовы пералівы...», прысвечаную роднай беларускай мове.