У межах рэспубліканскага праекта «Беларусь – крыніца натхнення» калектыў бібліятэкі, пярвічная арганізацыя РГА «Белая Русь», Савет ветэранаў арганізавалі выставу пад раздзеламі: «Магілёўшчына – краіна майстроў», «З мінулага ў будучыню», «Матывы роднага слова», «Беларусь ураджайная», якія ўключаюць у сябе творчыя працы супрацоўнікаў і іх родзічаў, моладзі, а таксама беларускіх рамеснікаў.
Праект «Беларусь – крыніца натхнення» накіраваны на пашырэнне культурнага асяроддзя і духоўнай свядомасці маладых беларусаў.
Выстава будзе працаваць да 15 верасня ў чытальнай зале. Жадаючыя могуць далучыцца да дадзенага мерапрыемства.