ВIНШУЕМ З ПаспяховаЙ папярэдняЙ экспертызай доктарскай дысертацыі дацэнта Пушкіна І.А.

вт, 09/04/2019

Паспяховая папярэдняя экспертыза доктарскай дысертацыі дацэнта Пушкіна І.А.

На сакавіцкім (2019) пасяджэнні пашыранага навукова-тэхнічнага савета нашага ўніверсітэта адбылася папярэдняя экспертыза дысэртацыйнай працы на суісканне вучонай ступені доктара гістарычных навук па спецыяльнасці 07.00.02 – Айчынная гісторыя к.г.н., дацэнта кафедры гуманітарных дысцыплін, дактаранта Інстытута гісторыі НАН Беларусі Пушкіна Ігара Аляксандравіча на тэму «Грамадская і культурна-асветніцкая дзейнасць нацыянальных меншасцей у Беларускай ССР (1919–1991 гг.)».

У абмеркаванні навуковага даклада Пушкіна І.А. прынялі ўдзел члены навукова-тэхнічнага савета Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання і прадстаўнікі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А. Куляшова. Выступоўцы адзначылі актуальнасць тэмы даследавання, навізну і практычную значнасць, вялікую крыніцазнаўчую базу і апублікаванасць вынікаў даследавання, значны асабісты ўклад аўтара і адпаведнасць працы ўзроўню доктарскай дысертацыі. Суіскальніку былі выказаны шэраг каштоўных заўваг і рэкамендацый, за якія ён выказаў шчырую падзяку прысутным на савеце і экспертам.

У склад камісіі па экспертызе дысертацыйнай працы ўваходзілі: старшыня – Лаўрыновіч Д.С., першы прарэктар установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова», д.г.н., прафесар (спецыяльнасць 07.00.02); члены камісіі – Рыер Я.Р., загадчык кафедры ўсеагульнай гісторыі ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова», д.г.н., прафесар (спецыяльнасць 07.00.06) і Бандарэнка К.М., д.г.н., прафесар, прафесар кафедры гісторыі Беларусі і ўсходніх славян ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова» (спецыяльнасць 07.00.02).

У выніку пашыраны навукова-тэхнічны савет універсітэта прыняў рашэнне: улічваючы агульную станоўчую ацэнку дысертацыйнай працы к.г.н., дацэнта кафедры гуманітарных дысцыплін, дактаранта Інстытута гісторыі НАН Беларусі Пушкіна І.А. на тэму «Грамадская і культурна-асветніцкая дзейнасць нацыянальных меншасцей у Беларускай ССР (1919–1991 гг.)», пададзеную на атрыманне вучонай ступені доктара гістарычных навук па спецыяльнасці 07.00.02 – Айчынная гісторыя, рэкамендаваць яе да абароны з улікам рэкамендацый экспертаў, на пасяджэнні Савета па абароне дысертацый Д 01.40.01 пры дзяржаўнай навуковай установе «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», як адпавядаючай патрабаванням, што прад’яўляюцца ВАК Рэспублікі Беларусь да дысертацыйных работ.

Яндекс.Метрика